JetConf 2016

Ну што, па гарачых слядах, ды пра JetConf 2016.

Штогод я разы па два катаюся па розныя канферэнцыі. Звычайна гэта канферэнцыі JUG.RU кшталту Joker і JavaPoint. Гэтым разам я вырашыў далека не ездзіць. Тым больш што мае жаданне наведаць канфу падтрымалі калегі з Fitbit Bel. Цікава было параўнаць беларускую рэчаіснасць з тым, што я ўжо бачыў. Есць меркаванне што якасць беларускіх канферэнцый пакідае жадаць лепшага. Так ці не так – паглядзім.

Квіткі супрацоўнікам на канферэнцыю праставіла ўсе тая ж цудоўная Fitbit Bel.

Не схлушу, калі скажу што было крыху незвычайна. Звычайна ты трасешся у цягніку ўсю ноч, альбо ўвесь ранак у самалеце ды бавіш час у аэрапорце. А тут – прыгажосць: сеў на машыну і праз паўгадзіны ты на канферэнцыі. Беларусы, не менш пунктуальныя за немцаў, пачалі збірацца ці не за паўгадзіны да пачатку рэгістрацыі. І стойкі рэгістрацыі пачалі працаваць раней за пазначаных 10 гадзін раніцы. Чэргі былі зусім невялікія і crew працавала дастойна. Камплект выданы арганізатарамі быў дастатковы:
1. Блакнот – фармат і папера – классныя, аркушаў можа і зашмат. Адно аркушы адваліліся ад асновы даволі хутка.
2. Ручка – завялікая і ня надта зручная, як на мой густ
3. Сумка. Нішто не заменіць сапраўдны дэвелаперскі рукзак :), але можа каму падабаюцца.
4. Расклад канферэнцыі са спонсарамі на адваротным баку. Аркуш памерам А4 можна было зрабіць значна меншым і больш зручным для карыстання.
5. Налепкі. Налепка JetConf была файная, але замалая як на мяне. А вось jug.by – ня надта юзабельная. Калі эмблема круглая – лепей адмыслова зрабіць круглую насечку па контуры.
6. Паперкі ад спонсараў. Як звычайна, нічога звыш.
Невялічкі агляд стэндаў спонсараў не завабіў нішцякамі, таму пачалі чакаць Баруха і keynote.

Ну што ж возьмемся за даклады.

Baruch Sadogursky – Developing Modular Software: Welcome to Hell!

Ну што ж, Барух – карысны, але ў якасці спікера і ў абмежаванай колькасці. Скажу, што keynote мне прыйшоўся даспадобы. Нячаста ў штодзенным жыцці ты для сябе падымаеш больш глабальныя пытанні. Часам трэба ўзняцца крыху вышэй і зірнуць на экасістэму зверху. Слайды, як заўжды, ня сорамна паказаць і на Devoxx. Цікава, шырока і даволі змястоўна. Яшчэ адна заўвага пра наведнікаў: цяжкавата нават Баруху прыйшлося, расшавяліць натоўп ціхіх мышак-праграмістаў, да таго ж беларусаў, ох як няпроста. 🙂

TODO:
1. Праверыць тэзіс Баруха пра тое, што security патчы не бампаюць версіі пакетаў Ubuntu
2. Хто можа паблішыць пакеты кшталту commons-lang на Maven Central
3. Maven – рэальнасць repository XSS
4. Docker на дамашнім праекце паспрабаваць
5. Пачытаць @real_jbaruch
6. Паглядзець што-небудзь з Rowan Atkinson

Andrus Adamchik – No container: a Modern Java Stack with Bootique

Андрусь распачаў сезон велабудаўніцтва на JetConf. Гаворка ішла пра Bootique, які з’яўляецца нечым сярэднім паміж public static void main і Spring Boot. Адзін былы каллега зрабіў свой сапраўдны кастомны велік. Ездзіў той няблага, дык чаму б і не. Мне спадабаўся сапраўдны кантроль над рознымі аспектамі і адзіны YAML файлік канфігурацыі для ўсяго, які можа падгружацца па URL. Але мэтазгоднасць выкарыстання Bootique замест самастойнага дакручвання main выклікае пытанні. Ўвогуле лэйбачка “кантрыб’ютар Apache” для мяне гэта сапраўдныя +100 да аўтарытэта распрацоўшчыка.

TODO:
1. Паспрабаваць перанесці Decomposer на Bootique і ацаніць мэтазгоднасць фрэймворку для сябе.

Tomasz Borek – Advanced Testing Tools

Нечакана карысны даклад, хаця і патрапіў на яго выпадкова. Сессія з Кассандрай перанеслася крыху пазней. Шмат пра што паспрабаваў расказваць Томаш. Тут і TestNG, і JUnit Zohhak, i JUnitParams, і JUnit Theories, i Soft Assertions, i Sonar, i Gauge, i Infinitest, i WireMock. Нібы адкрылі мне вочы на цэлы сусвет тулоў для зручнага тэсцінга.i І да таго ж прэзентацыя адбывалася на Debian GNU/Linux. Для мяне гэты даклад апынуўся найцікавейшым на канферэнцыі.

TODO:
0. Наладзіць Infinitest на працы
1. Паспрабаваць TestNG нармальна
2. Паспрабаваць JUnit Zohhak
3. Паспрабаваць JUnitParams
4. Паспрабаваць JUnit Theories
5. Паспрабаваць Soft Assertions ў TestNG
6. Паспрабаваць Sonar
7. Паспрабаваць Gauge
8. Паспрабаваць WireMock

Yegor Bugayenko – An Immutable Object-Oriented Web Framework

Сезон велабудаўніцтва на JetConf працягваўся. Дакладчык паказваў Immutable Web Framework на Java пад назвай Takes. Як і ў выпадку з NodeJS, пад прыгожай абалонкай дэкларатыўнага функцыянальнага/ООП праграмавання працуе звычайны імператыўны код. Сапраўды, даволі прыгожа і даволі абстрактна, але ці ж рэальна? Некаторыя тэзісы кшталту “10-20 канструктараў і тры метады у класе” альбо “ООП гэта для бізнэса” выглядаюць як мінімум спрэчна.

TODO:
1. Набыць кнігу yegor256 і стаць адэптам новай секты ООП

DuyHai Doan – Apache Cassandra 3 New Cool Features

Паважаны Doan, я разумею што з далекай Францыі Беларусь выглядае маленькай кропачкай і губляецца на целе “Матушкі Россіі”. Я таксама разумею што Вы – евангіліст і не абавязаны ведаць шмат чаго. Але гэты выступ мяне крыху збянтэжыў. Знаходзіць у адказ на пытанне нейкую PDF і чытаць з яе – гэта занадта. Безальтэрнатыўны пераможца намінацыі “Найгоршы даклад JetConf 2016” па маей версіі.

TODO:
1. Паразбірацца з Row Caching у Cassandra
2. Паразбірацца з Suffix Trees

Sebastian Malaca – How to get rid of Obsession?

Неблагі даклад пра караблі які амаль быў сапсаваны даволі благой ангельскай мовай дакладчыка. Але зачапіла. Сапраўды, шмат капітанства, але гэта тое, што ты бачыш у сваей камандзе штодня. Перфекцыянізм, пазіцыя “Я – Д’Артаньян”, “найлепшая ідэя” ды іншыя obsessions. Таму і цікава, што гэта пра цябе, пра вашу каманду. Зразумела, ў нас няма дурацкіх мэтаў кшталту 100% пакрыцця кода юніт-тэстамі, але часам вось гэтага “трэба проста спыніцца” сапраўды не хапае.

TODO:
1. Пачытаць пра Law of Demeter

Ну што ж, мае агульныя думкі пра даклады. Не было хардкору. Наогул. Былі дэмкі фрэймворкаў, былі агульныя разважанні. Хардкору – не было, ці я проста не патрапіў. Дакладчыкі былі падрыхтаваныя няблага, але слайды трэбы разглядаць паасобку, бо розніца сапраўды вялікая. Наогул, узровень дакладаў відавочна ніжэйшы за даклады на канферэнцыях, што арганізуе JUG.RU.

Магчыма вы заўважылі што не было ані слова пра ежу. Чамусьці, мне падалося, што арганізатары планавалі абед замест чаю/кавы з печывам. Насамрэч чай з печывам былі, і даволі смачныя, а абеду – не было. Ну ды ладна, есць жа у Arena City фуд-корт. Было б вельмі крута калі б ен быў падрыхтаваны да такой колькасці наведнікаў. Сушы – за 25 хвілін, а лапша – за 35? Гэта занадта. Чэрга за піццай ці за бургерам, ў якой трэба прастаяць 20 хвілін? Ну гэта ж не адкрыцце першага Макдональдса ў СССР! Быў вымушаны спазніцца на пачатак дакладу.

Калі падагуліць:

Плюсы:
1. Блізка і зручна
2. Камфортныя залі
3. Наяўнасць не толькі тэхнічных дакладаў
4. Даволі добрая арганізацыя канферэнцыі
5. Адсутнасць маштабных тэхнічных праблем якія б заважалі дакладам

Над чым варта папрацаваць:
1. Хардкорнасць дакладаў
2. Дрэнныя лазерныя ўказкі
3. Непадрыхтаванасць фуд-корта да колькасці наведнікаў
4. Інфармацыя на экранах даволі часта была неактуальнай. Хацелася б бачыць і папярэдні, і наступныя даклады ў гэтай залі

Ну а насамрэч – нядрэнна. Цяжка нават уявіць, наколькі складана зрабіць канферэнцыю гэткага кшталту ў Мінску на дастойным узроўні. Таму шчырае дзякуй Дзмітрыю і Кацярыне за магчымасць не несціся ў іншыя краіны ў пошуках карыснай інфы. Цяжка нават уявіць колькі часу і нерваў спатрэбілася на ўсю арганізацыю. Замест таго каб ныць, казаць пра паныласць канферэнцыі і складваць лапкі – думаю, варта што небудзь зрабіць. Асабіста я спадзяюся з’арганізаваць камрадаў з Fitbit і выставіць 1-2 даклады ад нас на JetConf 2017. Паглядзім, ці атрымаецца.

Advertisements
This entry was posted in Conference, Education, Personal, Uncategorized. Bookmark the permalink.

3 Responses to JetConf 2016

  1. Привет 🙂
    Шипелёва и Куксенко нет – нет хардкора. Но все время смотреть на них тоже грустно. И хардкор, кстати, был в прошлый раз. Решили сделать перерыв, тем более что накануне должен был пройти “хардконый” JPoint.
    С фудкортом обсуждали все нюансы, но вот получается, что они кинули нас. Будет им гневное замечание.
    Спасибо за отзыв 🙂

    • На маю думку есць больш цікавыя дакладчыкі чым Шэпелеў і Куксенка 🙂 Есць Сальнікаў-Тарноўскі, есць Аліменкоў з зусім недалекага замежжа.

      • Никита в Минск не хочет ехать, потому что это неэффективно. Рынок слабый, для его продукта, а выступать ради выступать не все готовы. А Николай был в прошлый раз, а ещё бывает в Киеве и Питере с Москвой постоянно. Ну, как по мне, есть и ещё лучше докладчики 🙂

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s